(Ерэван) У сувязі з забойствам кіраўніка дзяржтэлерадыё Арменіі адбыліся новыя арышты. Прыхільнік прэзыдэнта Арменіі Тыгран Нагдалян быў сьмяротна паранены стрэлам у суботу, калі ён вяртаўся з бацкоўскага дому ў Ерэван. Карэспандэнт Радыё Свабода паведаміў, што сёньня былі затрыманыя трое сяброў арганізацыі ветэранаў вайны ў Карабаху “Тыгран Мец”. Гэтая арганізацыя выступае супраць усялякіх кампрамісаў з Азэрбайджанам у справе Нагорнага Карабаху. Прадстаўнік гэтай арганізацыі на прэсавай канферэнцыі ў Ерэване сёньня абверг яе датычнасьць да забойства журналіста. Учора былі затрыманыя двое падазраваных. Яны належаць да больш дробных арганізацыяў, якія выступаюць за жорсткую лінію ў адносінах Карабаху