[ 21:45 ]  Два чалавекі арыштаваныя ў зьвязку з забойствам кіраўніка Дзяржтэлерадыё Арменіі

ЕРАВАН. Прадстаўнік генеральнага пракурора Арменіі паведаміў карэспандэнту нашага Радыё, што сёньня ў зьвязку з забойствам кіраўніка Дзяржтэлерадыё Арменіі Тыграна Нагдаляна былі арыштаваныя два чалавекі. Адзін з затрыманых зьвязаны з апазыцыйнымі коламі, якія выступаюць супраць вяртаньня Азэрбайджану занятых Арменіяй тэрыторыяў Нагорнага Карабаху.