[ 22:46 ]  Ахмэд Закаеў адхіляе абвіначваньні ва ўдзеле Масхадава ў арганізацыі тэракту ў Грозным

ЛЁНДАН. Прадстаўнік Аслана Масхадава Ахмэд Закаеў адхіліў абвінавачваньні кіраўніка адміністрацыі Чачэніі Ахмада Кадырова ва ўдзеле Масхадава ў арганізацыі тэракту ў Грозным. Закаеў заявіў, што “афіцыйныя чачэнскія сэпаратысцкія ўзброеныя сілы ня выкарыстоўваюць самагубчых тактыкаў”.