[ 17:52 ]  Ізраiльскiя войскi вярнулiся ў Бэтлеем

БЭТЛЕЕМ. ЗАХОДНІ БЕРАГ. Ізраiльскiя войскi вярнулiся ў горад Бэтлеем на Заходнiм беразе Ярдану i аднавiлi дзеяньне камэнданцкага часу, якi быў скасаваны на час сьвяткаваньня Божага нараджэньня. Дзеля разгону палестынцаў, якiя не хацелi пакiнуць вулiцы, выкарыстаны сьлезацечны газ. Вайскоўцы аднавiлi патруляваньне Храма Хрыстовага Нараджэньня.