БЯЛГРАД. Прэм’ер-мiнiстар Сэрбii Зоран Джынджыч заявiў, што цяперашнi сэрбскi прэзыдэнт Мiлан Мiлуцiнавiч будзе перададзены Мiжнароднаму трыбуналу ААН пасьля 5 сьнежня 2003 году, калi скончацца ягоныя прэзыдэнцкiя паўнамоцтвы, i ён згубiць недатыкальнасьць. Мiлуцiнавiч, якi зьяўляецца прэзыдэнтам Сэрбii ад 1997 году, абвiнавачваецца ў ваенных злачынствах у Косаве ў 1998 – 99 гадох. Ён быў паплечнiкам былога югаслаўскага прэзыдэнта Слабадана Мiлошавiча.