НЬЮ – ЁРК. Прадстаўнікі ААН паведамілі, што ў Iраку ваенныя iнспэктары ААН наведалi сем ваенных аб’ектаў. Побач з аб’ектамi бяруцца пробы паветра i вады на наяўнасьць радыёактыўных iзатопаў. За чатыры тыднi ў Іраку праiнспэктаваныя 150 самых розных прадпрыемстваў – ад лябараторыяў да заводаў.