[ 12:07 ]  Візыт міністра замежных справаў Ізраілю ў Расею

МАСКВА. Міністар замежных справаў Ізраілю Бенджамін Нэтаньяху сёньня прылятае зь візытам у Расею. На парадку дня ягоных перамоваў зь міністрам замежных справаў Расеі Ігарам Івановым будуць пытаньні ўрэгуляваньня канфлікту на Блізкім Усходзе, супрацоўніцтва ў барацьбе зь міжнародным тэрарызмам ды шляхі пашырэньня расейска-ізраільскага гандлёвага і эканамічнага супрацоўніцтва.