[ 21:24 ]  У Пакiстане арыштаваная група iсьлямскiх экстрэмiстаў

КАРАЧЫ. ПАКІСТАН. У пакiстанскiм горадзе Карачы схопленыя чацьвёра iсьлямскiх экстрэмiстаў, падазраваных у падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту. Усе арыштаваныя – сябры групоўкi, якая далучаная да выкраданьня i забойства на пачатку году амэрыканскага журналiста Дэнiэла Пэрла. Баявiкi былi ўзброеныя гранатамi.