[ 22:18 ]  Уладзiмер Пуцiн лiчыць немагчымымi перамовы з чэчэнскiмi незалежнiкамi

МАСКВА. Прэзыдэнт Расеi Уладзімер Пуцін заявіў, што перамовы з прадстаўнiкамi чэчэнскiх сэпаратыстаў немагчымыя. Прэзыдэнт Расеі зазначыў, што перамовы ў 1996 годзе выклiкалi яшчэ большую агрэсiю з боку чэчэнскiх сэпаратыстаў. Сёньня Ўладзімір Пуцін у жывым тэлеэфіры адказваў на пытаньні грамадзянаў Расеі. Перад эфірам было зарэгістравана болей як 1 мільён пытаньняў. Ён адказаў на 50. Пуцін заявіў, што народ Расеі становіцца багацейшым і жыве, як ён лiчыць, “крышачку лепей”.