РЫМ. Прэзыдэнт Афганістану Хамід Карзаі зьбіраецца браць удзел у міжнароднай канфэрэнцыі ў справах аднаўленьня афганскай сыстэмы юстыцыі. Мяркуецца, што асноўнымі пытаньнямі на парадку дня сустрэчы будзе як рэканструкцыя будынкаў афганскіх судоў, так і падрыхтоўка спэцыялістаў юрыспрудэнцыі, у тым ліку – судзьдзяў.