[ 06:10 ]  Зоны завершаных канфлiктаў будуць разьмiнаваныя

ЖЭНЭВА. Краiны-сябры ААН пагадзiлiся зрабiць дадатковыя захады, каб запабегчы пагiбелi людзей з-за выбухаў мiнаў i снарадаў, што засталiся ў зямлi пасьля войнаў. Будзе выпрацаваны дакумэнт пра неабходнасьць хуткага разьмiнаваньня зонаў завершаных канфлiктаў, пра спэцыяльную падрыхтоўку грамадзянскага насельнiцтва i пра дапамогу пацярпелым.