[ 06:19 ]  Няўдала скончылася спроба запуску ракеты "Арыян-5"

КАРОЎ. ФРАНЦУЗКАЯ ГАЯНА. Няўдала скончылася ў сераду спроба запуску касьмiчнай ракеты “Арыян-5” – самай буйной са створаных у Эўропе. Паводле паведамленьня Эўрапейскай касьмiчнай агенцыi, ракета, якая павiнна была вывесьцi на арбiту два спадарожнiкi, выбухнула праз тры хвiлiны пасьля старту.