[ 22:08 ]  Злучаныя Штаты зьвярнуліся да Вугоршчыны з просьбай дазволіць выкарыстаньне ваенных базаў для падрыхтоўкі ірацкай апазыцыі

БУДАПЭШТ. Злучаныя Штаты сёньня афіцыйна зьвярнуліся да кіраўніцтва Вугоршчыны з просьбай дазволіць падрыхтоўку сябраў ірацкай апазыцыі на ваенных базах краіны. Колькасьць сябраў апазыцыі магла б дасягнуць 4 з паловай тысячаў чалавек. Яны будуць дапамагаць амэрыканскім вайскоўцам у якасьці перакладчыкаў, назіральнікаў і адміністратараў.