[ 04:39 ]  ЗША дадуць 92 мiльёны даляраў iрацкай апазыцыi

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш загадаў вылучыць iрацкай апазыцыi 92 мiльёны даляраў дапамогi. Сродкi пойдуць на набыцьцё ваеннага абсталяваньня i ваенную падрыхтоўку працiўнiкаў рэжыму Садама Хусэйна. На гэтым тыднi прадстаўнiкi розных апазыцыйных iрацкiх груповак зьбяруцца ў Лёндане ў спробе выпрацаваць агульную пазыцыю.