[ 19:56 ]  Пуцін падзякаваў Шэварднадзэ за барацьбу з тэрарызмам

МАСКВА. Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін падзякаваў прэзыдэнту Грузіі Эдуарду Шэварднадзэ за ягоныя высілкі ў барацьбе з тэрарызмам. Зараз у Маскве адбывааюцца допыты чачэнцаў, якія былі выдадзеныя Грузіяй у Расею. Там іх падазраюць ва дзеле ў арганізацыі выбухаў у Маскве ў 1999 годзе.