[ 13:01 ]  Прынамсі 7 палестынцаў было забіта сёньня раніцай падчас уварваньня ізраільскіх вайскоўцаў у лягер уцекачоў

ГАЗА. Паведамленьні з паласы Газа кажуць, што прынамсі 7 палестынцаў было забіта сёньня раніцай падчас уварваньня ізраільскіх вайскоўцаў у лягер уцекачоў. Як паведамляецца, ізраільскія танкі ўвайшлі ў лягер у цэнтры паласы Газа й пачалі страляць. Паміж ізраільцамі й палестынцамі адбылася перастрэлка.