[ 19:23 ]  У Іране судзяць сацыёлягаў за правядзеньня апытаньня грамадзкай думкі

ТЭГЭРАН. У Тэгэране пачаўся суд над трыма сацыёлягамi, арыштаванымi ў зьвязку з наладжанымi iмi апытаньнямi грамадзкай думкi. Згодна з апытаньнямi, тры чвэрцi iранцаў выступаюць за аднаўленьне дыялёгу са Злучанымi Штатамi. Яшчэ да пачатку працэсу судзьдзя Саiд Мартазавi заявiў, што апытаньнi былi арганiзаваныя, каб перадаць iх дадзеныя амэрыканскiм выведным службам.