[ 19:07 ]  Данія адмовілася выдаць Ахмэда Закаева Расеі

КАПЭНГАГЕН. Мiнiстэрства юстыцыi Данii вырашыла вызвалiць з-пад варты Ахмэда Закаева – прадстаўнiка чэчэнскага лiдэра Аслана Масхадава. У заяве мiнiстэрства тлумачыцца гэта тым, што перададзеных Масквой доказаў дачыненьня Закаева да тэрарыстычных актаў супраць цывiльнага насельнiцтва недастаткова, каб яго выдаць Расеi. Мiнiстар юстыцыi Расеi назваў гэтае рашэньне “палiтычна матываваным”.