[ 18:29 ]  У Чачэніі забітая былая кіраўніца пасялковай адміністрацыі

УЛАДЗІКАЎКАЗ. Невядомыя ў масках застрэлілі сёньня былую кіраўніцу адміністрацыі чачэнскага паселішча Алхан-Кала Маліку Умажаву каля яе дома. Прамаскоўская чачэнская адміністрацыя вінаваціць у забойстве чачэнскіх паўстанцаў, тым часам як чачэнскія праваабарончыя арганізацыі цьвердзяць, што яе забілі вайскоўцы фэдэральных сілаў.