[ 18:26 ]  Двое палестынцаў забітыя падчас рэйду ў паласе Газа

ГАЗА. Сёньня падчас рэйду ў паселішчы Бэйт Лагія ў паласе Газа ізраільскія вайсковыя аддзелы забілі дваіх і паранілі чатырох палестынцаў. Вайскоўцы ўвайшлі ў паселішча апоўначы з падтымкай танкаў, бронемашынаў, бульдозэраў і верталётаў. У сувязі з чаканымі тэрарыстычнымі нападамі ў Ерусаліме абвешчаныя надзвычайныя захады бясьпекі.