МАДРЫД. Вялікая нафтавая пляма з танкера “Прэстыж”, які затануў 19 лістапада, набліжаецца да берагоў Гішпаніі. Па апошніх зьвестках, яна зараз знаходзіцца на адлегласьці 15 кілямэтраў . Сотні кілямэтраў гішпанскага ўзьбярэжжа ўжо забруджаныя, загінулі тысячы марскіх птушак, значныя страты нясе марская індустрыя краіны.