[ 21:41 ]  Адбылася сустрэча мiнiстраў замежных справаў Расеi i Афганiстану

МАСКВА. Вяртаньне талiбаў да ўлады ў Афганiстане немагчымае – такую заяву зрабiў у Маскве мiнiстар замежных справаў Афганiстану доктар Абдуло пасьля перамоваў з кiраўнiком МЗС Расеi Ігарам Івановым. Мiнiстры абмеркавалi пытаньнi дапамогi Афганiстану i праблемы барацьбы з тэрарызмам i кантрабандай наркотыкаў.