[ 21:42 ]  Урад Турэччыны атрымаў вотум даверу

АНКАРА. Новы ўрад Турэччыны атрымаў сёньня вотум даверу ў парлямэнце, дзе ўрадавая партыя мае пераважную бальшыню мандатаў. Урад прэм’ер-міністра Абдулы Гуля, сфармаваны партыяй справядлівасьці й разьвіцьця, атрымаў 346 галасоў у сваю падтрымку. У парлямэце Турэччыны 550 месцаў.