[ 22:11 ]  Адбыўся вiзыт караля Ярданii ў Расею

МАСКВА. Кароль Ярданii Абдула i расейскi мiнiстар замежных справаў Ігар Іваноў заявiлi сёньня ў Маскве, што iрацкi крызыс можа быць разьвязаны толькi ў адпаведнасьцi з апошняй рэзалюцыяй Рады Бясьпекi ААН. Пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Расеi Уладзiмерам Пуцiным Абдула паведамiў, што яны пагадзiлiся, што вельмi важна, каб працэс разьвязаньня iзраiльска-палестынскага канфлiкту знаходзiўся пад кантролем мiжнароднай супольнасьцi.