[ 20:43 ]  Прэзыдэнт ЗША Буш наведаў Румынію

БУХАРЭСТ. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Буш наведаў сталіцу Румыніі. Там ён сустрэўся з кіраўніцтвам краіны, якая была запрошаная да ўдзелу ў НАТО падчас праскага саміту, а таксама выступіў з прамовай да грамадзянаў Румыніі на пляцы Рэвалюцыі. Паслухаць амэрыканскага прэзыдэнта прыйшлі дзясяткі тысячаў чалавек. Сёньня амэрыканскі прэзыдэнт выляцеў у Вашынгтон.