[ 20:22 ]  Новы пакістанскі прэм'ер працягне супрацоўніцтва з ЗША

ІСЬЛЯМАБАД. Прэм’ер-міністар Пакістану Зафарула Хан Джамалі сёньня паабяцаў, што супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі ў галіне вайны з тэрарызмам будзе працягвацца. Партыя Хан Джамалі выступае ў саюзе з прэзыдэнтам краіны Пэрвэзам Мушарафам. Тым ня менш, Хан Джамалі быў прызначаны прэм’ерам-міністрам невялікай большасьцю галасоў дэпутатаў парлямэнту.