[ 20:18 ]  Туркмэнбашы абвясьціў амністыю з нагоды рамадану

АШГАБАТ. Сёньня туркмэнская тэлевізія перадала пра абвешчаную прэзыдэнтам Сапармуратам Ніязавым амністыю 8 тысячам зьняволеных, у тым ліку 162 замежнікам. Амністыя абвешчаная ў сувязі са сьвятым ісьлямскім месяцам рамаданам. Перад вызваленьнем вязьні прысугнулі на Каране, што больш не парушаць закону.