[ 19:41 ]  Прэзыдэнт "Лукойла" пазбаўлены эстонскага пашпарта

ТАЛІН. Вагіту Алекпэраву – прэзыдэнту расейскай нафтавай кампаніі Лукойл – забаронена карыстацца ягоным эстонскім пашпартам. Як паведамілі сёньня эстонскія газэты, ён атрымаў дакумэнты падманным шляхам. Адзін з самых багатых людзей у сьвеце дзесяць гадоў таму атрымаў эстонскі пашпарт, заявіўшы, што ягоная маці была эстонкай. Прадстаўнікі Камітэту ў справах грамадзянства і міграцыі заявілі, што гэтыя дадзеныя не адпавядаюць рэчаіснасьці.