[ 21:18 ]  Белград: Няма аднадумства ў пытаньні выдачы Міжнароднаму Трыбуналу Ратко Младзіча

БЕЛГРАД: Прэм’ер Сэрбіі Зоран Джынджыч заявіў, што што сярод кіруючай кааліцыі няма аднадумства ў пытаньні арышту і выдачы людзей абвінавачваных Міжнародным Трыбуналам ў Гаазе у ваенных злачынствах. Учора, галоўны Пракурор Трыбуналу Карля дэль Понтэ наведала Белград, і абвінаваціла кіраўніцтва краіны ў нежаданьні арыштаваць былога камандзіра басьнійскіх сэрбаў Ратко Младзіча. Паводле Джынджыча, ягоны ўрад ня ведае месцазнаходжаньня генерала.