[ 20:12 ]  Каля тысячы чалавек пратэставалі ў Празе супраць палітыкі ЗША

ПРАГА: Каля 1000 чалавек пратэставалі сёньня ў Празе супраць палітыкі ЗША. З прычыны надзвычайных сродкаў бясьпекі, пра сур’ёзныя інцыдэнты ля Кагрэсавага Цэнтру, дзе адбываецца саміт НАТО- не паведамляецца. Некалькі сотняў камуністаў і анархістаў сабраліся у цэнтры гораду. Аднак колькасьць дэманстрантаў была нашмат меншая, паколькі чэскія ўлады не прапусьцілі на сваю тэрыторыю многіх патэнцыйных дэманстрантаў.