КІЕЎ. Мiжнародная праваабарончая арганiзацыя “Рэпартэры бязь межаў” выказала сумнеў, што дырэктар “Украiнскага агенцтва навiнаў” Мiхаiл Каламiец сапраўды зьдзейсьнiў самагубства, як цьвердзяць улады Ўкраiны. У лiсьце на iмя Генэральнага пракурора Ўкраiны кiраўнiк арганiзацыi Рабэр Менар запатрабаваў новага расьследаваньня.