ВАШЫНГТОН. Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла законапраект, які прадугледжвае стварэньне камісіі ў справе леташніх тэрактаў 11 верасьня. Незалежная камісія, у якой будуць і рэспубліканцы і дэмакраты, павінна высьветліць ці маглі спэцслужбы папярэдзіць гэтыя тэракты. Цяпер законапраект мусіць ухваліць Сэнат і падпісаць прэзыдэнт ЗША Джордж Буш.