[ 18:30 ]  Рада бясьпекі ААН вывучае справаздачу экспэртаў наконт продажу Іраку радарных сыстэмаў

АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Рада Бясьпекі ААН вырашыла не прадпрымаць ніякіх неадкладных дзеяньняў у адказ на просьбу Ўкраіны дасьледаваць абвінавачаньні наконт продажу Іраку ўкраінскіх радарных сыстэмаў. Камітэт Рады ў пытаньні санкцыяў супраць Іраку, які разглядаў просьбу Ўкраіны, пачаў вывучэньне справаздачы экспэртнай камісіі, паводле высноваў якой Украіна ня здолела пераканаўча абвергнуць выстаўленыя ёй абвінавачаньні.