БАГДАД. Сёньня адбываецца закрытае паседжаньне парлямэнту Іраку, на якім мае быць выпрацаваны адказ на рэзалюцыю ААН аб аднаўленьні інспэкцыяў. Кіраўнік парлямэнцкага камітэту замежных дачыненьняў Салім аль-Кубайсі заклікаў парлямэнт адхіліць рэзалюцыю.
Рэзалюцыя, аднагалосна прынятая Радай Бясьпекі ААН у мінулую пятніцу, дае інспэктарам неабмежаваны доступ да ўсіх падазроных аб’ектаў і дазваляе апытваць ірацкіх навукоўцаў за межамі Іраку і без удзелу ірацкіх афіцыйных асобаў.