[ 17:55 ]  Карзай атрымае прэмію Волі

КАБУЛ. Афганскі лідар Хамід Карзай атрымае ўзнагароду гуманітарнай арганізацыі Міжнародны камітэт выратаваньня – прэмію Волі. Уганараваньне адбудзецца ў Ню-Ёрку 13 лістапару – у дзень першай гадавіны скасаваньня рэжыму талібаў у Афганістане.