[ 18:49 ]  Дэманстрацыя пратэсту ў Сафіі

САФІЯ. Блізу 6 тысячаў чалавек выйшлі ў пятніцу на вуліцы баўгарскай сталіцы з акцыяй пратэсту супраць сацыяльна-эканамічнай палітыкі ўраду. Дэманстрацыя была арганізаваная Канфэдэрацыяй незалежных прафсаюзаў. Ейныя ўдзельнікі заявілі, што ўрад ня выканаў абяцаньня падняць жыцьцёвы ўзровень. Паводле баўгарскіх прафсаюзаў 60% насельніцтва краіны жывуць у галечы, расьце беспрацоўе.