[ 17:51 ]  Расея дамагаецца ў Даніі выдачы Закаева

МАСКВА. Міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў паведаміў, што Масква перадала ўладам Даніі доказы, што чачэнскі прадстаўнік Ахмэд Закаеў зьяўляецца тэрарыстам і таму мусіць быць перададзены расейскаму боку. Закаеў, які ў якасьці прадстаўніка лідара чачэнскіх незалежнікаў Аслана Масхадава браў удзел у чачэнскай канфэрэнцыі ў Капэнгагене быў затрыманы пасьля ціску з боку Масквы. Паміж Расеяй і Даніяй няма пагадненьня пра выдачу затрыманых. Адвакат Закаева сказаў, што у выпадку ўхвалы выдачы, Закаеў зьвернецца ў дацкія і эўрапэйскія суды.