Ерусалім. Сёньня 10 радыкальных палестынскіх груповак адмовіліся прызнаваць новы ўрад Палестынскай аўтаноміі на той падставе, што ён сфармаваны пад ціскам ЗША і Ізраілю. Учора парлямант Палестынскай аўтаноміі зацьвердзіў новы ўрад, які будзе кіраваць да выбараў, што адбудуцца напачатку наступнага году.
Сёньня ў сэктары Газа ізраільскія салдаты арыштавалі 15 палестынцаў па падазрэньні ў датычнасьці да тэрарызму.
Радыкальная палестынская групоўка “Брыгады пакутнікаў Аль-Акса” узяла на сябе адказнасьць за ўчорашні напад на габрэйскае паселішча на заходнім беразе Ярдану. Узброены палестынец забіў дзьвюх дзяўчынак і жанчыну ды параніў яшчэ некалькі чалавек. Ён быў забіты ізраільскімі салдатамі.