МАСКВА
Чачэнскiя баевiкi, якiя ўтрымлiваюць сотнi людзей у закладнiках у маскоўскiм тэатры, заявiлi, што пачнуць расстрэльваць закладнiкаў, калi ня будуць выкананыя iхнiя патрабаваньнi.
Заява пра гэта, зробленая прадстаўнiком расейскае Ф С Б Сяргеем Ігнатчанкам, зьявiлася неўзабаве пасьля таго, як расейскiя ўлады заявiлi, што захаваюць жыцьцё захопнiкам, калi яны вызвалялць закладнiкаў.
Баевiкi пагражаюць выбухнуць будынак, калi Расея ня вывядзе войскi з Чачнi. Яны застрэлiлi адну з закладнiц з таго часу, як два днi таму захапiлi тэатар.
Раней сёньня захопнiкi выпусьцiлi 15 закладнiкаў, васьмёра зь iх – дзецi.
Былi перададзеныя некаторыя лекi, але мiнiстар унутраных справаў Барыс Грызлоў сказаў, што закладнiкам не хапае ежы, пiтной вады й лекаў.
Адзiн з намесьнiкаў Грызлова Ўладзiмер Васiльеў заявiў, што прэзыдэнт чачэнскiх сэпаратыстаў Аслан Масхадаў асабiста арганiзаваў захоп. Але памочнiкi Масхадава асудзiлi гэты акт i дыстанцыявалiся ад захопнiкаў.
Прыблiзна 50 чалавек сабралiся сёньня каля тэатру, каб заклiкаць да заканчэньня вайны ў Чачнi. Мiтынгi з заклiкамi вызвалiць закладнiкаў прайшлi ў некалькiх раёнах Чачнi.