[ 21:45 ]  Прынамсі 13 чалавек загінулі ад выбуху ў Ізраілі

ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія дзяржаўныя мэдыі паведамляюць, што прынамсі 13 чалавек загінулі ад выбуху на поўначы краіны. Паводле ратавальнікаў, яшчэ прынамсі 30 чалавек былі параненыя. Паведамляецца, што ў аўтамабілі, які ехаў за пасажырскім аўтобусам, выбухнула бомба. Адказнасьць за гэты тэракт узяла на сябе групоўка Ісьлямскі Джыгад. Дарадца ізраільскага прэм’ер-міністра Арыеля Шарона Залман Шавал зьвінаваціў у выбуху палестынскага лідэра Ясіра Арафата. Арафат асудзіў выбух, заявіўшы, што ён супраць забойстваў мірных жыхароў з абодвух бакоў.