[ 21:43 ]  ЗША не прынялі рашэньне аб нападзе на Ірак, кажа генэрал Фрэнкс

АНКАРА Генэрал Томі Фрэнкс, які камандуе ўзброенымі сіламі ЗША на Блізкім Усходзе і ў заходняй Азіі кажа, што ён не прасіў дазволу Турэччыны на выкарыстаньне турэцкіх авіябазаў, альбо паветранай прасторы краіны ў выпадку апэрацыі супраць Іраку. Томі Фрэнкс і ягоны калега Джозэф Ролстан, які камандуюе ўзброенымі сіламі ЗША ў Эўропе, правялі сёньня ў Анкары перамовы з начальнікам генэральнага штабу войскаў Турэччыны гэнэралам Гілімі Азкокам ды іншымі камандуючымі турэцкага войска. Выступаючы пасьля сустрэчы перад журналістамі, Фрэнкс заявіў, што ЗША не прынялі рашэньня аб нападзе на Ірак.