[ 17:52 ]  Расея падзяляе заклапочанасьць ЗША ядзернай праграмай Паўночнай Карэі

(МАСКВА)Намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША ў справах кантролю за ўзбраеньнямі і міжнароднай бясьпекі Джон Болтан, які знаходзіцца зь візытам у Маскве, заявіў, што Расея падзяляе заклапочанасьць ЗША ў сувязі зь ядзернай праграмай Паўночнай Карэі. Паводле Болтана ён абмеркаваў падчас сустрэч з прадстаўнікамі расейскага кіраўніцтва таксама пытаньні барацьбы з тэрарызмам і падрыхтоўку сустрэчы прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша і расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна падчас Азіяцка-Ціхаакіянскай канферэнцыі, якая адбудзецца на гэтым тыдні ў Мэхіка. Болтан ужо сустрэўся падчас свайго візыту зь кіраўніком рады бясьпекі Расеі Ўладзімерам Рушайлам, дырэктарам расейскага аэракасьмічнага агенцтва Юрыем Копцевым, міністрам атамнай энэргетыкі Алегам Румянцавым ды іншымі афіцыйнымі асобамі