[ 18:56 ]  Заходнія сьледчыя скончылі візыт у Кіеў

КІЕЎ. Каманда заходніх экспэртаў скончыла візыт ва Ўкраіну, дзе расьследавала абвінавачваньні ў продажы Іраку радарнай сыстэмы “Кальчуга”. Вынікі расьсьледаваньня маюць быць агалошаныя на наступным тыдні. Заўтра амэрыканскія і брытанскія сьледчыя маюць зьехаць з Украіны. Злучаныя Штаты кажуць, што ўкраінскі прэзыдэнт Леанід Кучма парушыў санкцыі ААН, ухваліўшы продаж радару Іраку. ЗША грунтуюць свае абвінавачваньні на сакрэтных запісах размоваў Кучмы, якія зрабіў былы ахоўнік украінскага прэзыдэнта.