[ 18:47 ]  ЗША абяцаюць раіцца зь іншымі наконт Іраку

АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Памочік Дзяржсакратара ЗША Ўільям Бэрнс заявіў на сустрэчы з прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам, што Злучаныя Штаты будуць кансультавацца з міжнароднай супольнасьцю ў сваіх намаганьнях раззброіць Ірак. На гэтым тыдні ЗША адмовіліся ад свайго ранейшага патрабаваньня ўключыць у новую рэзалюцыю ААН адкрытую пагрозу ўжыць сілу супраць Іраку. Новая пазыцыя Злучаных Штатаў дазволіць Радзе бясьпекі ААН разглядаць магчымасьць ужыць сілу ў выпадку, калі Ірак ня дасьць збройным інспэктарам ААН поўнага доступу да ўсіх аб’ектаў. Інспэкцыя мусіць высьветліць, ці вырабляе Ірак зброю масавага зьнішчэньня. Кароль Ярданіі Абдула сёньня заявіў, што магчымыя ваенныя дзеяньні ЗША супраць Іраку зашкодзяць міжнародным намаганьням у барацьбе з тэрарызмам.