[ 06:07 ]  Кофі Анан працягвае візыт ва Ўзбэкістан

ТАШКЕНТ. Гэнэральны сакратар Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў Кофі Анан працягвае свой візыт ва Ўзбэкістан. Чакаецца, што ў гэтыя выхадныя ён наведае старажытныя месты Вялікага Шаўковага шляху – Самарканд і Бухару. Пасьля ўчорашніх перамоваў з прэзыдэнтам Іслямам Карымавым Анан сказаў, што ААН спадзяецца на супрацоўніцтва з узбэцкім урадам у пытаньнях паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека. Пасьля Ўзбэкістану Гэнэральны сакратар ААН наведае Кыргыстан, Таджыкістан і Туркмэністан.