ТАШКЕНТ. Сёньня пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Узбэкiстану Іслямам Карымавым, Генеральны сакратар Арганiзацыi Аб’яднаных Нацыяў Кофi Анан сказаў, што ААН будзе працаваць з гэтай краiнай, каб палепшыць тут сытуацыю з правамi чалавека. Урад Карымава вiнавацяць у дрэнным стаўленьнi да вязьняў, перасьледзе рэлiгiйных меншасьцяў, ды парушэньнях выбарчага заканадаўства.