[ 20:21 ]  Выбарчае заканадаўства Сэрбii, магчыма, будзе перагледжанае

БЯЛГРАД. Парлямант Сэрбii пагадзiўся абмеркаваць пытаньне пра зьмяншэньне колькасьцi ўдзельнiкаў выбараў, неабходнай дзеля прызнанья выбараў сапраўднымi. Цяпер гэтая лiчба скаладае 50% ад усiх грамадзянаў, якiя маюць права голасу. У нядзельных прэзыдэнцкiх выбарах у Сэрбii ўзялi ўдзел толькi 45% выбаршчыкаў.