[ 04:21 ]  Інспэктары ААН дасьледуюць Палацы Хусэйна

ВЕНА. Ірак прапанаваў Камісыі ААН у справах узбраеньняў узнавіць інспэкцыі ірацкіх аб’ектаў з 19 кастрычніка. Пра гэта паведамляецца ў лісьце дарадніка ірацкага прэзыдэнта Аміра ас-Саадзі да кіраўніка камісіі Ганса Блікса і кіраўшніка Міжнароднага агэнства атамнай энэргіі Мухамэда аль-Барадэі. У лісьце Багдад бярэ на сябе абавязкі зьняць усе перашкоды, якія могуць пашкодзіць супрацоўніцтву ААН з ірацкімі ўладамі. Віцэ-прэзыдэнт Іраку Таха Ясін Рамадан сказаў, што інспэктары будуць дапушчаныя ў восем палацаў Садама Хусэйна. Абмежаваньне на такі допуск былі ўведзеныя ў 1998 годзе. Цяпер шэраг краінаў дамагаюцца бесперашкоднага доступу інспэктараў на ўсе ірацкія аб’екты. У сераду ў Радзе Бясьпекі ААН пройдуць адкрытыя дэбаты ў ірацкай праблеме.