РАМАЛАХ. Дарадца Ясiра Арафата Абу Рудэйнi заявiў сёньня, што палестынскi лiдэр плянуе абвесьцiць склад новага ўраду аўтаномii цягам 10-цi дзён. Рудэйнi сустрэўся з сябрамi палестынскага Заканадаўчага Сходу, каб абмяркаваць кандыдатуры мiнiстраў.
Дарадца Арафата сказаў, што мэтамi новага габiнэту будуць сканчэньне iзраiльскай акупацыi, падрыхтоўка студзеньскiх выбараў i рэформа палестынскiх уладаў. Папярэднi габiнэт Арафата зыйшоў у адстаўку ў верасьнi, каб пазьбегнуць вотуму недаверу.