[ 21:54 ]  Вызвалены былы альбанскi ваяўнiк

СКОП’Е. Макэдонская палiцыя вызвалiла сёньня былога альбанскага паўстанца Садулу Дураку , якога трымалi два днi ў пастарунку, каб спраўдзiць абвiнавачаньнi ў ваенных злачынствах, якiя ён нiбыта зрабiў у часе леташняга какнфлiкту. Палiцыя не паведамляе пра прычыны ягонага вызваленьня. Дураку ёсьць сябрам той самай партыi, якую ўзначальввае былi лiдар альбанскiх сэпаратыстаў Алi Ахмэцi.